Узорны танцавальны калектыў “Усмешка”

Танцавальны калектыў «Усмешка» быў створаны ў 1989 г. на базе РДК г. Свіслач . У 1999 г. колектыву было прысвоена званне «узорны».  Асноўнай мэтай творчасці калектыву з'яўляецца папулярызацыя харэаграфічнага мастацтва сярод дзяцей і моладзі ,знаёмства з рознымі стылямі і напрамкамі харэаграфіі, а таксама творчае развіццё асобы дзіцяці . Калектыў з'яўляецца пастаянным удзельнікам абласных і раённых фестываляў і конкурсаў : "Масты надзей", "Гарадзенскія карункі","Скокі ва ўсе бокі","Хрустальный башмачок","Крышталікі запрашаюць". Выступленні калектыва карыстаюцца заслужанай любоўю і поспехам не толькі ў жыхароў г. Свіслач, але і за межамі Гродзеншчыны. З 2008 г . кіраўніком калектыву з'яўляецца Балюк А.А. У складзе калектыву 3 ўзроставыя групы (старэйшая 15-17 гадоў, сярэдняя 10-13 гадоў і падрыхтоўчая 7-9 гадоў) . За перыяд 2014-2017гг. было пастаўлена больш за 20 харэаграфічных кампазіцый. За гады існавання калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Удзельнік Абласнога экалагічнага фестывалю "Гамонять пушчы беларускія", рэгіянальнага свята "Свіслацкі кірмаш".З кожным выступленнем  расце прафесійны ўзровень калектыву. Штогод абнаўляецца рэпертуар. Калектыў актыўна прымае ўдзел у раённых мерапрыемствах . У красавіку 2014 г.калектыў адзначыў 25-гадовы юбілей. «Усмешка» актыўны ўдзельнік абласных конкурсаў і фестываляў:

Май 2014г.-Абласны фестываль дзіцячай эстраднай творчасці "Масты надзей" -Лаўрэат III ступені, чэрвень 2014 г. - Удзел у Х Рэспубліканскім фестывалі Нацыянальных культур у г. Гродна, красавік 2015г.удзел у VII адкрытым Рэгіянальным фестывалі-конкурсе дзіцячага аматарскага харэаграфічнай творчасці «Хрустальный башмачок» -Лаўрэат III ступені,  красавік 2016г.-Удзел у ІІ Адкрытым рэгіянальным фестывалі-конкурсе дзіцячых танцавальных калектываў «Крышталікі запрашаюць» -Лаўрэат II ступені, красавік 2017г.-Удзел у VIII Адкрытым рэгіянальным фестывалі-конкурсе дзіцячай аматарскай творчасці «Хрустальный башмачок ».

Контактная информация:

место проведения репетиций - ГУК "Свислочский центр культуры и народного творчества"

Время работы: Понедельник - Воскресенье - 8.00 - 22:00

Адрес:

231969 Гродненская область

г.Свислочь, ул.Первомайская, 4

тел.: 8(01513) 7-02-58

Е-mail: rdk-svisloch@tut.by

 

     

   

Яндекс.Метрика