Народны хор ветэранаў працы “Сузор’е”
Калектыў быў створаны у 1989 годзе. Званне “народны” атрымаў у 1995 годзе.
На працягу часу з 2014 года па 2017 года народным калектывам было зроблена многа канцэртаў як у сваім горадзе, раёне, так і за яго межамі.
Ужо традыцыйнымі сталі канцэрты на святы нараджэння Хрыстова і Уваскрэшання, святы Перамогі і Незалежнасці РБ, народныя святы “Масленіца” і “Купалле”, рэгіянальнае свята “Свіслацкі кірмаш” і абласны экалагічны фестываль “Гамоняць пушчы беларускія”.
Многа канцэртаў калектыву было арганізована на выбарчых участках, а таксама ў вёсках, дзе адсутнічаюць установы культуры перад выбарамі і ўдзень выбараў прэзідэнта РБ і выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання.
З вялікім поспехам сустракалі калектыў “Сузор’е” у Домах культурах і цэнтрах культуры суседніх раёнаў: Мастоўскі, Зэльвенскі, Ваўкавыскі, Шчучынскі, Слонімскі, Бераставіцкі.
Кожны год народны калектыў прымае ўдзел у абласным фестывалі ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” у горадзе Ваўкавыску.
Галоўная задача калектыву – павышаць прафесійнае майстэрства выканання твораў. Прыцягваць у калектыў аматараў беларускай і патрыятычнай песні, так сама працаваць над рэпертуарам, як беларускіх народных песен, так і аматарскіх, аўтарскіх, каб атрымліваць асалоду ад выступленяў і падтрымку гледачоў.
Контактная информация:
место проведения репетиций - ГУК "Свислочский центр культуры и народного творчества"
Время работы: Понедельник - Воскресенье - 8.00 - 22:00
Адрес:
231969 Гродненская область
г.Свислочь, ул.Первомайская, 4
тел.: 8(01513) 7-02-57
Е-mail: rdk-svisloch@tut.by