Ансамбль народнай песні і музыкі "Пушчанскія напевы"
Ансамбль “Пушчанскія напевы” быў створаны мастацкім кіраўніком Лукашэвіч Святланай Мікалаеўнай пры Пацуеўакім СДК у 2000 годзе.
З 2013года кіраўніком ансамбля з’яўляецца Наталля Анатольеўна Шчэрбань. Ансамбль складаецца з клубных работнікаў.
За дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай творчасці,папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокі мастацкі ўзровень і актыў-ную канцэртную дзейнасць у лютым 2008 года ансамблю народнай песні і музыкі “Пушчанскія напевы” прысвоена найменне: “Народны аматарскі калектыў”.
Асноўнай мэтай дзейнасці ансамбля “Пушчанскія напевы” з’яўляецца прапаганда беларускай народнай песні, выхаванне любові да роднай мовы, адраджэнне народных традыцый і абрадаў. У рэпертуары калектыву уваходзяць беларускія, рускія, украінскія, польскія народныя песні, а таксама песні беларускіх і рускіх аўтараў. Калектыў заўсёды знаходзіцца ў творчым пошуку, сістэматычна павышае выканальніцкае майстэрства.
З часу заснавання калектыў прымае актыўны ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах.
Ансамбль “Пушчанскія напевы” карыстаецца папулярнасцю ў Свіслацкім раёне. З’яўляецца нязменным удзельнікам раённых, абласных мерапрыемстваў, аглядаў-конкурсаў, фестываляў: абласны экалагічны фес-тываль “Гамоняць пушчы Беларускія” 2011г., рэгіянальнае свята “Свіслацкі кірмаш” 2013г., свята “Дажынкі-2014” г. Свіслач, свята “Дажынкі-2014”г.п.Ружаны Брэстскай вобласці, трэці абласны экалагічны фестываль”Гамоняць пушчы беларускія” 2014г., рэгіянальнае свята “На кірмашы ўсё для душы” 2014г, г.Свіслач, свята горада Навогрудка 2014г, рэгіянальнае свята “Свіслацкі кірмаш”-2015г., абласныя дажынкі-2015г.г.Дзятлава, свята Рундальскага краю 2016г. Рэспубліка Латвія.
Контактная информация:
место проведения репетиций - Сектор культуры и досуга в агрогородке Пацуи
Время работы:
Среда, четверг, пятница, воскресенье: с 10.00 до 19.00, перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота: с 13.00 до 22.00, перерыв с 17.00 до 18.00
Выходные дни: понедельник, вторник
Адрес:
231967 Гродненская область
Свислочский район, аг. Пацуи
ул. Ленина, 3
тел.: 8(01513) 2-45-47
Е-mail: patcui.sdk@mail.ru