Народны тэатр “Памфлет”

Калектыў быў створаны ў 1992 годзе. З моманту яго заснавання і па гэты дзень ім кіруе рэжысёр Тамара Іванаўна Саляхова, мастак –   пастаноўшчык Таццяна Міхайлаўна Форыс. У 1994 годзе тэатральнаму калектыву было прысвоена ганаровае званне «Узорны». У 2005 годзе званне “узорны”, было зменена на  “народны”.Асноўны жанр тэатра – камедыя. Тэатр ставіць спектаклі, выкарыстоўваючы нацыянальную беларускую, класічную драматургію, драматургію сучасных аўтараў, маюцца аўтарскія работы. Калектыў актыўна ўдзельнічае ў гарадскіх святах і народных гуляннях, а таксама выступае ў канцэртах з гумарыстычнымі мініяцюрамі і интермедыямі. «Памфлет» практыкуе свае гумарыстычныя выступленні на вяселлях, юбілеях і днях нараджэння. Сваю творчасць тэатр прадстаўляе на розных сцэнах Беларусі, удзельнічае ў розных конкурсах і фестывалях: 2014 год -удзел у Міжнародным фестывалі гумару і эстрады «Гродна – транзіт – Масква» з гумарыстычным маналогам, «Лекцыя аб барацьбе з зялёным змеем», прэм'ера спектакля-казкі «Каралеўская карова», 2015 год- прэм'ера спектакля «Паўночная легенда» па матывах ненецкой народнай казкі «Зязюля», спектакль «Паўночная легенда» на фестывалі «Лідскія тэатральныя сустрэчы» ў г. Ліда, 2016 год - прэм'ера спектакля - казкі «Дачка сонца», прэм'ера містычнага спектакля «Салон магічных паслуг», 2017 год – удзел у абласным фестывалі «Лідскія тэатральныя сустрэчы» у г. Ліда са  спектаклем «Сон маленькага лайдака» - Дыплом 1 ступені.

Контактная информация:

место проведения репетиций - ГУК "Свислочский центр культуры и народного творчества"

Время работы: Понедельник - Воскресенье - 8.00 - 22:00

Адрес:

231969 Гродненская область

г.Свислочь, ул.Первомайская, 4

тел.: 8(01513) 7-02-57

Е-mail: rdk-svisloch@tut.by

     

   

Яндекс.Метрика