Народны тэатр-студыя гульні “ Карагод”
На працягу апошніх трох год у складзе калектыву 6 удзельнікаў.
Усе удзельнікі калектыву – творчыя прафесійныя людзі, якія з задавальненнем запрашаюць бавіць з цікавасцю свой вольны час і дарослых і дзяцей. Апошнім часам калектыў надае вялікую ўвагу касцюмам для герояў гульнёвых праграм, яркаму рэквізіту і вырабу сувенірнай прадукцыі.
У рэпертуары калектыву сюжэтныя, конкурсныя, забаўляльныя , абрадывыя і гульнёвыя праграмы.
Для мясцовых жыхароў традыцыйна праводзяцца канцэрты-віншаванні, прадстаўленні, тэатралізаваныя канцэрты: “ Добры вечар! Шчодры вечар!, “ Хай поўніцца сэрца пяшчотай, каханнем. надзеяй і згодай!”, “ Узлятае песня жаўруком у неба!”, “ Святкуем мы Дажыначкі!”. Калектыў заўсёды ўдзельнічае ў праграмах і паседжаннях іншых аматарскіх аб’яднанняў. Разам з жаночым клубам “ Сельчанка” праведены цудоўныя тэатралізаваныя конкурсныя праграмы “ Капусны баль”, “ Тыквенный разгуляй”, “ Каралева восені”. Шмат цікавых мерапрыемстваў праводзіцца сумесна са школай для дзяцей і іх бацькоў , асабліва ў час летніх канікул.
У маі 2014 года калектыў прыняў удзел у першым адкрытым фестывале –карнавале раставых лялек і гульнёвых праграм “Совершенный мир сказки” в г.Дятлова, дзе быў адзначаны дыпломам у намінацыі “Да здравствует игра!”. У чэрвені гэтага года з гульнёвай праграмай “ Вясковая ідылія” прымаў удзел у Фестывале ныцыянальных культур у горадзе Гродна. Гульнёвая праграма “ Вясёлы кірмаш “ была паказана ў Зэльве на Ганненскім кірмашы, а “ тэатралізаванае свята у суполцы з культарганізатарами раёна “ Прывіанне з гаманких бароў” было праведзена ў рамках абласнога экалагічнага фестывалю “ Гамоняць пушчы Белавежскія…”. Штогод калектыў прымае ўдзел у абласных Дажынках – г. Слоніме ( 2014),г.п.Дзятлава(2015 г.) і г.п Воранава ( 2016 г.)
Плённымі і цікавымі былі выступленні калектыву ў 2015 годзе на Дне беларускага пісьменства у Шчучыне, на пятым адкрытым фестывале гульні “ Карнавал весялосці” у Воранава і рэгіянальным свяце “ Жывыя скарбы Панямоння” у г. Астравец. 2016 год адзначаны ўдзелам у раённым Свяце кнігі з гульнёвай праграмай “ Тут жыве Баба Яга” , раённым свяце “ Свіслацкі кірмаш” і “ Славянскім базары” ў Віцебску.
Калектыў трымае цесную сувязь з іншымі сектарамі культуры і вольнага часу, прымае ўдзел у святах вёсак, тэатралізаваных святах і іншых мерапрыемствах. Цесна супрацоўнічае з раённым краязнаўчыям музеем, аграсядзібай “ У Рыся”, з рэдакцыяй “ Свіслацкай газеты”.
Калектыў народнага тэатра-студыі гульні “ Карагод” пастаянна шліфуе сваё прафесійнае майстэрства, ўдзельнічае у раённых, міжраённых і абласных семінарах. З задавальненнем дзеліцца сваім майстэрствам і напрацоўкамі з жадаючымі. Праводзіць майстар-класы.
Аб цікавых мерапрыемствах заўседы друкуецца змястоўны матэрыял на старонках сваёй клубнай газеты “ Вёсачка мая” і раённай “ Свіслацкая газета”.
Контактная информация:
место проведения репетиций - Сектор культуры и досуга в агрогородке Гринки
Время работы:
Среда, четверг, пятница, воскресенье: с 10.00 до 19.00, перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота: с 13.00 до 22.00, перерыв с 17.00 до 18.00
Выходные дни: понедельник, вторник
Адрес:
231962 Гродненская область
Свислочский район, аг.Гринки
ул. Лобача, 4
тел.: 8(01513) 2-27-40
Е-mail: msamolevich60@mail.ru