Новости

13.12.2021
Нязгасная зорка на беларускім небасхіле

10 снежня Корнадзьская бібліятэка-цэнтр эстэтычнага выхавання запрасіла ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ліра” у літаратурную гасцёўню “Нязгасная зорка на беларускім небасхіле”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння вядомага класіка беларускай літаратуры  Максіма Багдановіча.

Бібліятэкар нагадала  жыццёвы і творчы шлях беларускага паэта, падкрэсліўшы, што яго творчасць – свет прыгажосці, гармоніі, асэнсавання жыцця, напоўненая вобразамі-сімваламі роднага краю. Усяго дзесяць гадоў доўжылася дзейнасць таленавітага сына беларускай зямлі, але творам, якія ён паспеў падарыць народу, выпаў зайздросны лёс: да яго неўміручых радкоў усё з большай сілай цягнуцца шчырыя людскія сэрцы. Унікальнасць таленту Багдановіча ў тым, што за такі кароткі жыццёвы шлях (25-гадовы) паэт паспеў прыўнесці ў айчынную паэзію новыя жанры: санет, трыялет, рандо і іншыя, ужо вядомыя еўрапейскім літаратурам, выдаць адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў “Вянок”. У ходзе сустрэчы пранікнёна і эмацыянальна былі зачытаны вершы “Кніга”, “Завіруха”, “Зімовая дарога”, “Па-над белым пухам вішняў”,  урывак з паэмы “Вераніка”. Прагучалі фанаграмы песень  “Слуцкія ткачыхі”, “Зорка Венера”, “Ой, чаму я стаў паэтам…”  на словы М.Багдановіча ў выкананні “Песняроў”.

  Версия для печати
25.01.2022
Безопасность на льду
24.01.2022
Порозово – гончарный центр Беларуси
29.12.2021
Всенародное обсуждение проекта изменений и дополнений Конституции Республики Беларусь
28.12.2021
Пой как соловей!
28.12.2021
XXIII Міжнародны анлайн-конкурс дзіцячай, юнацкай і дарослай творчасці “Пакаленне творчасці”
27.12.2021
Новогоднее чудо
24.12.2021
Вместе весело шагать
01.12.2021
VI Международный фестиваль искусств BYFEST-2021
01.12.2021
На высоте искусства
Страницы

     

   

Яндекс.Метрика